profile
Размещено 5 лет назад по предмету Беларуская мова от mrinvestor2017

(34б) Срочно надо немного сократить текст
Не убирать предложения, а немного их изменять


1)Яна прыходзіла да нас на другі дзень майго прыезду ў вёску. Садзілася на лаўку, цяжка ўздыхала и пазіраючы на мяне, пыталася, ці не пачуў я чаго пра яе сына. Каб вы толькі ведалі, як няёмка было мне перад гэтай старой! Я гатовы быў праваліцца скрозь зямлю, абы толькі не бачыць яе, абы не чуць кожны раз аднаго і таго ж пытання. Сына яе, пятнаццацігадовага хлапца, Міцю, у час вайны вывезлі ў Нямеччыну, і ён адтуль не вярнуўся. Старая аднекуль узяла сабе ў галаву, надумала, што я чалавек граматны і, калі паклапачуся як след, магу даведацца, дзе цяпер яе сын. Што ён жыве — яна ў гэтым аніколечкі не сумнявалася. І ніяк не магла зразумець, чаму ён маўчыць, не дае аб сабе нікому почуту.
2) — Нешта замінае яму, інакш ён адазваўся б, — звычайна казала яна.
3)Я, вядома, з дарагой душой быў бы рад памагчы, але, як назло, як толькі выязджаў з вёскі, у штодзённай мітусні і клопаце забываўся на просьбу старой.
4)Так было некалькі год.
5)І вось, прыехаўшы зноў дадому, я на другі ж дзень адчуў, што ад- пачынак мой ідзе не так, як усе ранейшыя леты, што мне нешта рупіць, нечага не хапае. Я блукаў па знаёмых з маленства мясцінах, гутарыў з бацькамі, знаёмымі, сябрамі і ўсё роўна адчуваў на душы нейкі неспакой. «Не тое, нешта ўсё не тое», — увесь час здавалася мне. І аднойчы я здагадаўся, у чым прычына такога майго настрою: ды гэта ж да мяне не прыйшла тая бабулька, што прыходзіла заўсёды.
6) Я спытаўся ў маці, што са старою, чаму яна, як бывала, не наведалася да нас. І пачуў: яе няма ўжо на белым свеце.
7)І амаль у тую ж хвіліну я падумаў, што ў нечым вельмі вінаваты перад гэтай бабулькай. І гэтага ўжо нельга нічым паправіць.
8) У горад я паехаў з прыкрасцю на душы. І яна, гэтая прыкрасць, не пакінула мяне ні праз дзень, ні праз два. Не пакідае і сёння.

  1. Ответ на вопрос
    Ответ на вопрос дан crdd
    Яна прыходзіла да нас на другі дзень майго прыезду ў вёску. Садзілася на лаўку, уздыхала і пыталася, ці не пачуў я чаго пра яе сына. Каб вы толькі ведалі, як няёмка было мне! Я гатовы быў праваліцца скрозь зямлю, абы не бачыць яе, не чуць кожны раз аднаго і таго ж пытання. Сына яе, пятнаццацігадовага Міцю, у час вайны вывезлі ў Нямеччыну, і адтуль ён не вярнуўся. Старая аднекуль узяла сабе ў галаву, што я чалавек граматны і, калі паклапачуся, магу даведацца, дзе цяпер яе сын. Яна не сумнявалася, што ён жыве, і не магла зразумець, чаму ён не дае аб сабе нікому почуту. Жанчына звычайна казала, што нешта замінае яму, інакш адазваўся б.
    Я, вядома, быў бы рад памагчы, але ў штодзённай мітусні забываўся на просьбу старой.
    Так было некалькі год.
    І вось, прыехаўшы зноў дадому, я на другі ж дзень адчуў, што адпачынак мой ідзе не так, як усе ранейшыя леты, што мне нечага не хапае. Я блукаў па знаёмых з маленства мясцінах, гутарыў з бацькамі, знаёмымі, сябрамі, але ўсё роўна адчуваў на душы нейкі неспакой. Увесь час мне здавалася, што нешта не тое. І аднойчы я здагадаўся, у чым прычына такога настрою: да мяне не прыйшла тая бабулька, што прыходзіла заўсёды.
    Я спытаўся ў маці, што са старою, чаму яна не наведалася да нас. І пачуў, што няма яе ўжо на белым свеце.
    І ў тую ж хвіліну я падумаў, што ў нечым вінаваты перад гэтай бабулькай. І гэтага ўжо не паправіць.
    У горад я паехаў з прыкрасцю на душы. Гэтая прыкрасць не пакідае мяне і сёння.
Не тот ответ на вопрос, который вам нужен?
Найди верный ответ
Самые новые вопросы
tegysigalpa2012
Русский язык - 6 лет назад

Помогите решить тест по русскому языку тест по русскому языку «местоимение. разряды местоимений» для 6 класса 1. укажите личное местоимение: 1) некто 2) вас 3) ни с кем 4) собой 2. укажите относительное местоимение: 1) кто-либо 2) некоторый 3) кто 4) нам 3. укажите вопросительное местоимение: 1) кем-нибудь 2) кем 3) себе 4) никакой 4. укажите определительное местоимение: 1) наш 2) который 3) некий 4) каждый 5. укажите возвратное местоимение: 1) свой 2) чей 3) сам 4) себя 6. найдите указательное местоимение: 1) твой 2) какой 3) тот 4) их 7. найдите притяжательное местоимение: 1) самый 2) моего 3) иной 4) ничей 8. укажите неопределённое местоимение: 1) весь 2) какой-нибудь 3) любой 4) этот 9. укажите вопросительное местоимение: 1) сколько 2) кое-что 3) она 4) нами 10. в каком варианте ответа выделенное слово является притяжательным местоимением? 1) увидел их 2) её нет дома 3) её тетрадь 4) их не спросили

Информация

Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.