profile
Размещено 5 лет назад по предмету Беларуская мова от frogitin

Лясны аматар меду, кантрольны пераказ, какой текст?

  1. Ответ на вопрос
    Ответ на вопрос дан veronikachyhir

    Мядзведзя часта паказваюць у казках непаваротлівым, цяжкім гультаем. Насамрэч, гэта не так. Мядзведзь – прыткая жывёліна, ён можа прабягаць да 60 кіламетраў за гадзіну, добра плавае і спрытна караскаецца на дрэвы. Акрамя таго, мядзведзі вельмі разумныя. У цырку, напрыклад, выступ мядзведзя заўсёды адзін з самых цікавых. Але дрэссіроўшчыкі заўсёды трымаюць іх у наморніках, бо паводзіны мядзведзя могуць быць непрадказальнымі.

    Але тое, што мядзведзь вялікі аматар мёду – гэта праўда. Да таго гэты моцны і страшны звер ласы да салодкага, што ніколі не прапусціць вулей з пчоламі. І не адступіцца, пакуль не пачастуецца. Хоць, часам яго за гэта моцна кусаюць пчолы. Агулам, меню мядзведзя вельмі разнастайнае. Не адмовіцца ён і ад мышы, рыбы або жабы. Частуецца насякомымі і часта разбурае мурашнікі. Калі мішка рыхтуецца да зімы, то палюе нават вялікіх жывёлінаў, напрыклад, лася. Востры нюх дапамагае яму ў паляванні.

    Зімой мядзведзь кладецца спаць і моцны сон яго ахінае да самай вясны. Але гэты сон вельмі чуйны, і калі нешта разбудзіць мядзведзя, то ён будзе блукаць па лесе злы і галодны. У гэты час у лесе сустрэча з мядзведзем можа быць вельмі небяспечнай.

    Мядзведзі доўгі час жылі ў лясным гушчары, але побач з чалавечым жытлом. Таму з гэтым лясным драпежнікам звязана мноства расповедаў, казак, а таксама народных прыкметаў. Напрыклад, распавядаюць, што асабліва мядзведзя трэба асцерагацца жанчынам, а вось маленькіх дзетак ён чапаць не будзе. Паляўнічыя кажуць, што мядзведзь будзе біцца да апошняга. Нават смяротна паранены, ён можа кінуцца на чалавека са стрэльбай, ці нават далёка гнацца за ім.

    Калі мядзведзю нічога не пагражае, ён сыты і спакойны, то ён паводзіць сябе мірна і забаўна. Ён цікаўны, усё навокал нюхае, назірае. Бывае, нават, падымецца на заднія лапы, як робяць яны ў цырку або нібыта пазіруе для прыгожага фотаздымку.

Не тот ответ на вопрос, который вам нужен?
Найди верный ответ
Самые новые вопросы
tegysigalpa2012
Русский язык - 6 лет назад

Помогите решить тест по русскому языку тест по русскому языку «местоимение. разряды местоимений» для 6 класса 1. укажите личное местоимение: 1) некто 2) вас 3) ни с кем 4) собой 2. укажите относительное местоимение: 1) кто-либо 2) некоторый 3) кто 4) нам 3. укажите вопросительное местоимение: 1) кем-нибудь 2) кем 3) себе 4) никакой 4. укажите определительное местоимение: 1) наш 2) который 3) некий 4) каждый 5. укажите возвратное местоимение: 1) свой 2) чей 3) сам 4) себя 6. найдите указательное местоимение: 1) твой 2) какой 3) тот 4) их 7. найдите притяжательное местоимение: 1) самый 2) моего 3) иной 4) ничей 8. укажите неопределённое местоимение: 1) весь 2) какой-нибудь 3) любой 4) этот 9. укажите вопросительное местоимение: 1) сколько 2) кое-что 3) она 4) нами 10. в каком варианте ответа выделенное слово является притяжательным местоимением? 1) увидел их 2) её нет дома 3) её тетрадь 4) их не спросили

Информация

Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.