profile
Размещено 5 лет назад по предмету Беларуская мова от Dmitrbb49

1.Спішыце сказы, пастаўце патрэбныя знакі прыпынку.
1. Юля наказала сыну Пецьку які гуляў на вуліцы з дзецьмі каб далёка ад хаты не адыходзіў можа пайсці дождж. 2. Дзьмуў свежы вецер на падсохлым асфальце ўжо курыўся пыл і гулка ляскалі ў пад’ездах дзверы. 3. Калі вяртаешся з працяглай вясковай паездкі ў горад усё здаецца табе тут інакшым чым ты пакідаў як быццам і людзей стала на вуліцах больш і рух аўтамашын і трамваяў жывейшы пашырэлі вуліцы і плошчы прыбавілася дрэў і кветак на бульварах. 4. Апячэ зямлю сапраўдны мароз шчыкне праз расколіны ў кары хопіць за карані якія вылезлі наверх тады толькі дуб скідае пад ногі лісце укрывае карані абтрасае жалуды якім добра ляжаць праз усю зіму ў тоўстым кіліме. 5. Сярод беларусаў існавала такая прымета хто ў дзяцінстве разбураў птушыныя гнёзды той за жыццё зменіць столькі сяліб колькі гнёздаў разбурыў. 6. Дождж не проста падаў зверху цяжарам кропляў ён хвастаў адтуль часценькай свежай гушчай вады з шумам музыку якога цяжка перадаць. 7. Кожны новы дзень вясны дорыць новыя галасы дзесьці раздаюцца посвісты попаўзняў зацёхкае ў гаі ці каля рэчкі салавей зайграе быццам на флейце івалга або прагучыць сакаўная мелодыя слаўкі-чорнагалоўкі. 8 Парадокс гісторыі у Рагачове які вядзе адлік свайго ўзросту з 1142 года няма ніводнага збудавання старэйшага за сто гадоў затое і сёння ў наваколлі можна прама на беразе Дняпра знайсці керамічны гаршчочак бронзавага веку які на паўтары-дзве тысячы гадоў старэшы за Хрыста. 9. Галя ўсе гэтыя дні нечага дзьмулася на Міхася а калі часам яны сустракаліся дык старалася глядзець у другі бок каб не сустрэцца вачамі. 10. Мы стаіліся ў чаканні і калі ўжо ніхто не чакаў на дарозе з’явілася цьмяная постаць.
2. Пабудуйце схемы складаных сказаў з рознымі відамі сувязі частак.
1. Калі стаіш каля сцен гродзенскай Каложы, полацкай Сафіі, глядзіш на слуцкі пояс або гравюры Вашчанкі, гартаеш скарынінскія першадрукі або зборнікі Багушэвіча, учытваешся ў паэзію Купалы або Багдановіча, заўсёды, апрача здзіўлення іх прыгажосцю і значнасцю, цябе ахоплівае неадольная цікавасць: а якімі былі яны, гэтыя людзі, чыімі рукамі ствараліся такія скарбы, пісалася разумнае, добрае, вечнае? (А.Мальдзіс) 2. Ранак і на самай справе быў цудоўны: шэранькі дзень, але за хмарамі ўгадвалася блізкае сонца, і кожны жоўты лісцік на дрэвах млеў. (Кар.) 3. Не мы стварылі нашу мову, і нам трэба вельмі асцярожна абыходзіцца з ёю, каб не абразіць волю і вопыт тых беларусаў, што адышлі ў гісторыю чалавецтва. (Бур.) 4. І лес па адзін бок рэчкі, і лес па другі яе бок, такім парадкам, быў адным лесам, і тое, што рабілася на адным беразе рэчкі, было таксама справаю другога берага. (К-с.) 5. У полі стаяла некалькі групак – мужчыны і жанкі; Васіль прыбіўся да адной, у якой быў Ігнат і яшчэ некалькі дзядкоў. (І.М.) 6. Калі дачытаў, сядзеў нейкі час задуменны: не адпускала прачытанае. (І.М.) 7. Сонца павярнула на захад, у небе застылі ружовыя хмары, і на пасеку з балотца падзьмуў халадок. (Пт.) 8. Шалпочуцца ў траве дзікія качкі, недзе над галавой дзяцел дзяўбе сухую сасну, якая аж звініць. (Пт.)

Не тот ответ на вопрос, который вам нужен?
Найди верный ответ
Самые новые вопросы
tegysigalpa2012
Русский язык - 6 лет назад

Помогите решить тест по русскому языку тест по русскому языку «местоимение. разряды местоимений» для 6 класса 1. укажите личное местоимение: 1) некто 2) вас 3) ни с кем 4) собой 2. укажите относительное местоимение: 1) кто-либо 2) некоторый 3) кто 4) нам 3. укажите вопросительное местоимение: 1) кем-нибудь 2) кем 3) себе 4) никакой 4. укажите определительное местоимение: 1) наш 2) который 3) некий 4) каждый 5. укажите возвратное местоимение: 1) свой 2) чей 3) сам 4) себя 6. найдите указательное местоимение: 1) твой 2) какой 3) тот 4) их 7. найдите притяжательное местоимение: 1) самый 2) моего 3) иной 4) ничей 8. укажите неопределённое местоимение: 1) весь 2) какой-нибудь 3) любой 4) этот 9. укажите вопросительное местоимение: 1) сколько 2) кое-что 3) она 4) нами 10. в каком варианте ответа выделенное слово является притяжательным местоимением? 1) увидел их 2) её нет дома 3) её тетрадь 4) их не спросили

Информация

Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.