Размещено 5 лет назад по предмету
Беларуская мова
от kent767
Адасобленыя члены сказа (тэставыя заданні, 8 кл.) І варыянт 1.Адзначце сказы з адасобленымі дапасаванымі азначэннямі: а) Толькі недзе далёка на ўсходзе абазначылася светласць неба, але ноч, кароткая, летняя, ужо заканчвалася; б) Калі пад'ехалі людзі, то са здзіўленнем убачылі, што Мікітка спакойны, вясёлы, нібы з ім нічога асаблівага не здарылася; в) Лапінкамі чырванеў чабор, угрэты і духмяны на сонцы; г) Потым крыніца цякла новаю вузкаватаю канаваю, зроўнымі і стройнымі алешынамі, з вадой, якая пахла жалезнаю рудою; д) Збоку ціха паплыў нізкі бераг, 3 балотным хмызняком і шырокімі разлівамі вады. 2.Адзначце сказы з адасобленымі дапаўненнямі (знакі прыпынку не пастаўлены): а) На галінках замест лісця віселі кропелькі вады; б) У хаце было асабліва светла; 3) Пазней нічога ўжо не было акрамя ўспышак усё таго ж агню; в) Першым пасяленцам асабліва моладзі старыя расказвалі пра безліч гусей і качак; г) Сёння змоўклі нават сырыя вятры доўгай восені, якія штодня надакучліва шумелі ў галлі бярозы і секлі мне ў твар кроплямі дажджу. 3.Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць коску: а) Бярозка няясна пачувала волю, прастор, сонца і стоячы тут, сярод гэтых дрэў, ні з кім не гаварыла пра свае думкі; б) Яны то_гойдаючыся пырхаюць з дрэва на дрэва, то вылятаюць у поле; в) Лідачка пакаштавала, скрывілася і, адсунуўшы ўбок талерку, пачала разглядаць малюнкі ў новым часопісе для жанчын; г) Нарэшце ў дзверы звоняць, і паважна ступаючы хворымі нагамі маці ідзе адчыняць; д) Ужо злазячы долу аступілася і збаяўшыся, што можа разбіць яйкі, упала. 4. Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя акалічнасці адасабляюцца: а) Лявон плыў не спяшаючыся, але ўпэўнена; б) Кожны раз прачынаючыся знаходзіў вачыма стрэлкі гадзінніка на запаветных рысках; в) Я не асабліва ўслухоўваючыся ў іх спевы і то налічыў больш за дзясятак розных спевакоў; г) Я не ведаю, калі ты адпачываеш: ты нават ясі стоячы; д) Мiколкавым сябрам надакучыла стаяць склаўшы рукі. Тэкст для заданняў 5, 6: (1) Палкоўнік у адстаўцы Андрэй Сяргеевіч Кавалёў сышоў з дарогі і прысеў на бярозу, паваленую ветрам. (2) Бяроза была старая, з дуплом, вяршыня свежа бялела бяростай, а камель быў чорны. (3) Абапал дарогі раслі такія ж бярозы, старыя, роўныя па росце і таўшчыні з паваленай. (4) Стаяў дзень позняй восені ціхі сонечны крыштальна-празрысты з высокім небам чыстым паветрам. (5) Апалае лісце бяроз бязважка ляжала на густой шчотцы азіміны, усцяж усёй дарогі. 5. Адзначце сказы з адасобленымі членамі. 6.Пастаўце неабходныя знакі прыпынку ў 4-м сказе, падкрэсліце яго па членах сказа.