profile
Размещено 5 лет назад по предмету Беларуская мова от trollfun

1.Адзначце від складанага сказа, у якім граматычныя часткі звязаны без
злучнікаў і злучальных слоў: 1) складаназалежны; 2) складаназлучаны; 3)
бяззлучнікавы; 4) няпоўны; 5) аднасастаўны.
2.Адзначце злучнікі, якія могуць з’яўляцца сродкамі сувязі частак
складаназлучанага сказа: 1) аднак; 2) бо; 3) ды; 4) ці то – ці то; 5) калі – то.
3.Адзначце пытанні, на якія адказваюць даданыя акалічнасныя часткі
меры і ступені: 1) які? 2) як многа? 3) як доўга? 4) у якой ступені? 5) якім
чынам?
4.Адзначце складаназлучаныя сказы са спалучальнымі сэнсавымі
адносінамі: 1) На пагорку стаіць і яшчэ дрэмле вятрак, але, здаецца, ён ужо
сіліцца ўзмахнуць паднятымі крыламі; 2) Стаяў калісь тут бор стары, і жыў
лясун у тым бары; 3) То ціха, то рэзкі вецер; 4) Максім прысеў каля сабакі, а
ён паглядзеў на хлопчыка сумнымі вачыма, выцягнуў шыю і лізнуў у твар; 5)
Хата нейкі час расчынена, і холад лянівым белым мядзведзем коціцца па
падлозе.
5.Адзначце складаназлучаныя сказы, у якіх правільна пастаўлены знакі
прыпынку паміж часткамі: 1) На кухні засвісцеў чайнік і мы перапынілі
нашу размову; 2) Вясной тут прытарна пахла чаромхавым цветам, і аж
заходзіліся салаўі; 3) У канцы чэрвеня прайшлі шчодрыя летнія дажджы, а
потым зноў наладзілася надвор’е; 4) Я не мог напісаць аб усім і ўсіх, і хай
яны мне прабачаць; 5) Вада сцякла ў нізкія месцы і стаяла там, і ў ёй
адлюстравалася хмарыстае неба.
6.Адзначце прыказкі, якія па структуры адпавядаюць складаназалежным
сказам: 1) Куды вецер вее, туды голле гнецца; 2) Надышоў пост – падагне
сабака хвост, бо ўжо косткі не абгрызе; 3) Прыйшла талака – лі па кубку
малака; 4) Не вялікая бяда, што без рыбы серада; 5) Раскажаш пра вераб’я, а
перакажуць пра жураўля.
7.Адзначце складаназалежныя сказы, у якіх даданая частка знаходзіцца ў
сярэдзіне галоўнай: 1) Таму, хто даў такія назвы пасёлкам, варта было і
прэмію прысудзіць; 2) Аднойчы я заплыла далёка-далёка, у зацішны куток
возера, дзе ярка цвілі белыя лілеі; 3) Таго, што было, не вернеш, не
пераробіш; 4) Вучні, якія былі ўжо ў школе, здзіўлена паглядалі то на
Міхаську, то на яго маці; 5) Калі ўважліва прыгледзецца, на абодвух баках
птушынай дзюбы можна ўбачыць ноздры.

8.Адзначце складаназалежныя сказы, часткі якіх звязаны пры дапамозе
падпарадкавальных злучнікаў: 1) Вера заўважала, што маці яе з гадамі
рабілася ўсё больш набожнай; 2) На агародзе, дзе быў адведзены ўчастак пад
новы дом, ляжалі кучы цэглы і пяску; 3) Як толькі цягнік спыніўся, усе
пасажыры рушылі на перон; 4) Непадалёк ад Нарачы хаваецца ў густых лясах
купка азёр, якія называюць блакітнымі; 5) Асабліва прыгожа было, калі з
двара свяціла ў хатку сонца.
9.Адзначце складаназалежныя сказы з даданымі параўнальнымі часткамі:
1) Цьмяная смуга засцілае нізіну; нібы нейкі вялізны цень паўзе па адхонах;
2) Сцяпан любіў глядзець на поле ўлетку, калі яно стаіць у калоссі; 3) Росы
бываюць раніцаю такія халодныя, што аж дубеюць босыя ногі пастушкоў; 4)
Потым зноў і зноў пачуўся гучны трэск, як быццам нехта прадзіраўся праз
зараснік; 5) Перад грэбляй з вады вытыркаліся тры стажкі, нібы копы сена.

Очень важно! Спасибо!

Не тот ответ на вопрос, который вам нужен?
Найди верный ответ
Самые новые вопросы
tegysigalpa2012
Русский язык - 5 лет назад

Помогите решить тест по русскому языку тест по русскому языку «местоимение. разряды местоимений» для 6 класса 1. укажите личное местоимение: 1) некто 2) вас 3) ни с кем 4) собой 2. укажите относительное местоимение: 1) кто-либо 2) некоторый 3) кто 4) нам 3. укажите вопросительное местоимение: 1) кем-нибудь 2) кем 3) себе 4) никакой 4. укажите определительное местоимение: 1) наш 2) который 3) некий 4) каждый 5. укажите возвратное местоимение: 1) свой 2) чей 3) сам 4) себя 6. найдите указательное местоимение: 1) твой 2) какой 3) тот 4) их 7. найдите притяжательное местоимение: 1) самый 2) моего 3) иной 4) ничей 8. укажите неопределённое местоимение: 1) весь 2) какой-нибудь 3) любой 4) этот 9. укажите вопросительное местоимение: 1) сколько 2) кое-что 3) она 4) нами 10. в каком варианте ответа выделенное слово является притяжательным местоимением? 1) увидел их 2) её нет дома 3) её тетрадь 4) их не спросили

Информация

Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.