Размещено 5 лет назад по предмету
Беларуская мова
от bro400000p0fzxq
1.Надпісаць над верхам 1-2 сказаў кожную часціну мовы
Хмара ўсё болей ахоплівала наваколле і павольна, пагрозліва насоўвалася на вёску.Сонца яшчэ свяціла, зырка і зухавата, нібы хацела вызваліцца, якое яно смелае.Зноў калатнуў паветра гром, гэты раз так моцна, што з коміна па страсе з грукатам пакацілася бляшанае вядро.Усё пацішэла, насцярожилася, і на даляглядзе заблішчэлі, выгнуліся косы дажджу. Вось хмара падышла на сваіх тонкіх ношках да вёскі, густа і часта забарабаніла па стрэхах хат. Сонца схавалася, ураз пацямнела, і мне на плячо ўпалі першыя халодныя і буйныя кроплі. Я кінуўся ў сенцы, але, пакуль дабег, з мяне цякло, нібы вылез са студні.