Размещено 4 года назад по предмету
Беларуская мова
от sagalovazlata
СТРАХ Тэставае апытанне па тэме “Аднасастаўныя сказы” Варыянт 2 I. Адназначце аднасастаўныя сказы. 1) На сэрцы ўсё яшчэ трывожна. 2) 3 травы цякла вада. 3) Віцю чамусьці расхацелася ісці ў лес. 4) Жучкі і конікі трашчалі і ў стройны звон свой зык злівалі. 5) Рэшту дарогі ішлі ўскрай лесу. 6) Ноч ціхая зорная. 7) Варухнецца мурава пад ветрам і заіскрыцца расой. II. Адзначце пэўна-асабовыя сказы. 1) Напішы яму, Марына, найхутчэй. 2) Такой гармоніяй дыхала ўсё жывое. 3) Едзем у вёску. 4) Унізе пад сасонкамі ляжаць рыжыя іголкі. 5) Жыві і цэльнасці шукай, аб шыраце духоўнай дбай. 6) Зрабі перапынак на трыццаць хвілін, а потым закончы заданне. 7) На дварэ падмарозіла. II. Адзначце няпэўна-асабовыя сказы. 1) Нам кажуць пра глабальнае пацяпленне. 2) Незадоўга перад вечарам сабралася на дождж. 3) У клас сталі заходзіць. 4) У лесе так жа ціха, як і ў полі. 5) Яму горача запляскалі. 6) Ажыў прыціхлы лес. 7) Дзялілі сенажаць шумна, з палёгкай і зайздрасцю адзін да аднаго. V. Абазначце абагульнена-асабовыя сказы. 1) Не абміні чужой бяды – сабой не надта ганарыся. 2) Згодаю двор збудуеш, а нязгодаю — гатовае разбурыш. 3) Мартыну пашчаслівілася настраляць штук пяць дзікіх качак. 4) Думай звечара, а рабі зрання. 5) Вакол усё гуло, трэслася, скуголіла. 6) Шануй і беражы сваіх крылатых сяброў. 7) Праўду не схаваеш. V. Адзначце безасабовыя сказы. 1) Чымсьці вельмі знаёмым павеяла на мяне ад гэтых слоў. 2) Не было чым дыхаць. 3) У канцы лета жыта зжалі і па ўсім полі паставілі залацістыя сцiрты духмянай саломы. 4) Прэсна запахла першай зімовай свежасцю. 5) Пад гоман радаводнага дрэва думаеш пра вечнасць. 6)Школа стаіць на пясчаным узгорку, атуленая маладымi тaпoлямі. 7) У гаі неўпрыкмет пацямнела.