profile
Размещено 3 года назад по предмету Беларуская мова от stopmotion445143859

БЕЛОРУССКАЯ ЛИТЕРАТУРА
План паэмы «Песня пра зубра». Кратки змест.
Помогите пожалуйста ​

  1. Ответ на вопрос
    Ответ на вопрос дан melnik11svetlan

    Ответ:

    На пачатку паэмы М. Гусоўскі расказвае, калі і з якой нагоды ён ўзяўся за пяро, каб "сказ... пра волата-звера песняй зрабіць". Просіць "твор справядліва судзіць", бо лепей валодае лукам, чым пяром.

    У адпаведнасці з поўнай назвай паэмы - "Песня пра выгляд, лютасць зубра і паляванне на яго" М. Гусоўскі паказвае жыхара "дрымучых лясоў на землях літоўскіх". Пры апісанні выгляду аўтар аспрэчвае недакладныя звесткі пра гэту жывёлу, што прыжыліся ў літаратуры з часоў антычнасці.

    М. Гусоўскі прыгадвае свой удзел у паляваннях, што адбываліся калісьці на радзіме. Там ён добра вывучыў нораў і паводзіны зубра, назіраў за жыццём зубрынага статку.

    Радзіма паэта - багатая: "Многа ўсялякіх жывёл блукае і ў лесе, і ў полі...". Аўтара цешыць, што звер у яго краі - "ратнікам смелым раўня", можа спаборнічаць з чалавекам у сіле, смеласці, спрыце. Аднак паляваннем яго суайчыннікі займаюцца рэдка, бо вымушаны бараніць сваю зямлю ад ворагаў. Войны спусташаюць радзіму, нішчаць яе багацці, нясуць смерць і пакуты народу. "Мушу пра войны пісаць, - зазначае М. Гусоўскі. - Маўчанне было б тут ганебным. Бедства людзей вымагло словы і слёзы мае".

    Аўтар звяртаецца са словамі ўхвалы да караля-сучасніка Сігізмунда (Жыгімонта), адзначае яго паляўнічае ўмельства. Шырока паказваецца князь Вітаўт, пры якім Вялікае княства Літоўскае было моцным і незалежным. Часы Вітаўта паўстаюць у паэме як гераічныя, дзе кожны чалавек мог сцвердзіць сваю годнасць, паважаўся за смеласць, муж-насць, талент. Пісьменнік паказвае спаборніцтвы воінаў-паляўнічых па стральбе з лука, кіданні коп'яў у зубра, бо "ўсюды і як толькі мог Вітаўт кагорты вучыў".

    У творы падрабязна і дэталёва апісана паляванне на зубра. Спачатку звера скіроўваюць у загон, адасабляючы ад статку, потым цэляць у яго з лукаў, каб раззлаваць і прымусіць бегчы.

    Грозны і страшны цяпер гэты лясны велікан.

    Гневам напяты ўвесь, шыбуе праз пні і калоды,

    Прагнучы, як наталіць яраець крывёю ахвяр.

    Пачынаецца поўнае драматызму адзінаборства людзей і магутнай жывёлы. Зубр умее за сябе пастаяць. Акрываўлены, раз'юшаны, ён "рушыць усё на шляху, быццам лавіна з гары". Нават знясілены гонам звер нясе смяртэльную небяспеку. Трэба мець адметны спрыт і немалую мужнасць, каб "пушчаў жыхар, наймагутнейшы звер, пераможаны ўкленчыў".

    Думка аўтара зноў скіроўваецца да праблем чалавечага існавання. Ен са скрухай гаворыць, што слабее ад несупынных войнаў, людской нязгоды "Хрыстовая светлая вера". Асуджае моцных свету гэтага, якія не думаюць пра спакой і мір.

    Апошнія старонкі твора - малітва да Дзевы Марыі. М. Гусоўскі просіць Маці Божую, абаронцу слабых і скрыўджаных, каб ворагі "не цягнулі ў ярмо бездапаможны народ", каб князі, каралі зразумелі ўласнае здрадніцтва, каб мір запанаваў на зямлі.

Не тот ответ на вопрос, который вам нужен?
Найди верный ответ
Самые новые вопросы
tegysigalpa2012
Русский язык - 6 лет назад

Помогите решить тест по русскому языку тест по русскому языку «местоимение. разряды местоимений» для 6 класса 1. укажите личное местоимение: 1) некто 2) вас 3) ни с кем 4) собой 2. укажите относительное местоимение: 1) кто-либо 2) некоторый 3) кто 4) нам 3. укажите вопросительное местоимение: 1) кем-нибудь 2) кем 3) себе 4) никакой 4. укажите определительное местоимение: 1) наш 2) который 3) некий 4) каждый 5. укажите возвратное местоимение: 1) свой 2) чей 3) сам 4) себя 6. найдите указательное местоимение: 1) твой 2) какой 3) тот 4) их 7. найдите притяжательное местоимение: 1) самый 2) моего 3) иной 4) ничей 8. укажите неопределённое местоимение: 1) весь 2) какой-нибудь 3) любой 4) этот 9. укажите вопросительное местоимение: 1) сколько 2) кое-что 3) она 4) нами 10. в каком варианте ответа выделенное слово является притяжательным местоимением? 1) увидел их 2) её нет дома 3) её тетрадь 4) их не спросили

Информация

Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.