profile
Размещено 3 года назад по предмету Беларуская мова от kseniagggg

ТЭМА: АСАБЛІВАСЦІ ЎЖЫВАННЯ ДЗЕЯСЛОВАЎ
Заданне 1: прачытайце тэкст, вызначце яго стыль, асноўную думку. Растлумачце
лексічнае значэнне падкрэсленага слова
Мы — людзі Беларусі, нас заўседы лічылі людзьмі памяркоўнымі, абачлівымі.
У нас цудоўная зямля, за яе росквіт заплацілі крывёю і потам многія папярэднія
пакаленні. Наш абавязак — упрыгожыць гэтую зямлю.
Трэба быць сумленнымі людзьмі і
працавітымі патрыётамі. У гэтым нам дапаможа спакойная, дружная і стваральная праца.
Задание 2: з тэксту “Мы — людзі Беларусі" выпішыце дзеясловы, назавіце іх
марфалагічныя прыметы.
Заданне 3: запішыце сказы, раскрываючы дужкі і ўстаўляючы прапушчаныя літары,
рашаючы арфаграфічныя задачы
1. Дурная птушка свайго гнязда (не) шану.
2. Чужая старонка пірагамі (не)накорміць.
3. Аб тым зязюля куку, што свайго гнязда (не)ма .
4. Куды (ні) пайду я і дзе (ні)спынюся — спявае жыццё на маёй (Б,б)еларусі
Заданне 4: запішыце сказы, пастаўце знакі прыпынку. Вызначце сінтаксічную ролю
дзеясловаў.
1. Жыць радзіме служыць. 2. Мацуйся ідзі працавітая да новых здабыткаў краіна. 3.
Ажыццявілася запаветная мара паэта ўбачыць Беларусь незалежнай. 4. Не ведаць
гісторыю свайго народа сваёй сям'і гэта быць раслінай без каранёў.
Заданне 5: дапоўніце прыказкі. Сказы запішыце
1. Паносіш мазалёў - ....
2. Рана ўстанеш - ...
3. Вочы страшацца, а рукі ...
4. Чаго не можаш узяць рукамі, ...
Заданне 6: каб пазбегнуць аднастайнасці, замяніце выдзеленыя дзеясловы сінонімамі.
Дарога павярнула ўправа, потым зноў павярнула ў правы бок і зноў паварочвала, нібы
той, хто пракладваў гэтую дарогу, меў намер павярнуцца як не ля кожнага пня.
Для даведкі: вільнула, загнула, пятляла
Тэставыя заданні
1. Якія з запісаных слоў з'яўляюцца дзеясловамі?
а) чытанне; б) чытаць; в) прачытаны; г) начытацца; д) чытаючы
2. Адзначце дзеясловы Іспражэння:
а) падштурхнуць; б) напісаць; в) паставіць; г) збудаваць; д) марыць
3. Адзначце сказы, у якіх дзеясловы стаяць у форме загаднага ладу.
а) Жытнёвым бы зернем упаў я ў цёплую, ціхую глебу і руннем узняўся.
б) Прыйдзі пад вечар ты на поле і палюбуйся ім, саколе!
в) Што ж, няхай ён выбачае.
г) Успаміны пра родную вёску яшчэ доўга не пакідалі хлопца.
д) Мядовы пах чабору змешваўся з густым настоем нагрэтай сонцам хвоі.
4. У якіх сказах сінтаксічная роля выдзеленых дзеясловаў указана правільна?
а) Маці сурова загадала яму змоўкнуць і ісці спаць (дапаўненні)
б) Зноў з'явілася жаданне нешта зрабіць (выказнік)
в) Хату зрабіць — не скрынку збіць (выказнік)
г) Выйшлі людзі светлай раніцай на Дрысвяцкае возера будаваць электрастанцыю
(акалічнасць)

Не тот ответ на вопрос, который вам нужен?
Найди верный ответ
Самые новые вопросы
tegysigalpa2012
Русский язык - 6 лет назад

Помогите решить тест по русскому языку тест по русскому языку «местоимение. разряды местоимений» для 6 класса 1. укажите личное местоимение: 1) некто 2) вас 3) ни с кем 4) собой 2. укажите относительное местоимение: 1) кто-либо 2) некоторый 3) кто 4) нам 3. укажите вопросительное местоимение: 1) кем-нибудь 2) кем 3) себе 4) никакой 4. укажите определительное местоимение: 1) наш 2) который 3) некий 4) каждый 5. укажите возвратное местоимение: 1) свой 2) чей 3) сам 4) себя 6. найдите указательное местоимение: 1) твой 2) какой 3) тот 4) их 7. найдите притяжательное местоимение: 1) самый 2) моего 3) иной 4) ничей 8. укажите неопределённое местоимение: 1) весь 2) какой-нибудь 3) любой 4) этот 9. укажите вопросительное местоимение: 1) сколько 2) кое-что 3) она 4) нами 10. в каком варианте ответа выделенное слово является притяжательным местоимением? 1) увидел их 2) её нет дома 3) её тетрадь 4) их не спросили

Информация

Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.