Размещено 3 года назад по предмету
Беларуская мова
от vocheer
Проверьте на ошибки пожалуйста
У лесе мяне дагнала навальніца. Бліснула маланка, секануў лівень. я спыніўся і пачаў хуценька адвязваць ад багажніка плашч. Палявая дарога раскісла, паўсюду цацяклі ручаі, а ў калдобінах заблішчалі лужы. плашч мала ратаваў мяне ад дажджу. І я пакаціў веласіпед да вёскі. Раптам бачу, што расплёсківаючы лужы, бяжыць напярэйшы мне хлапчук. Яшчэ здалеку крычыць: - Дзядзька, дайце плашча! Маліны мокнуць. Цэлы кошык малін! Праз сівую сетку дажджу я ўбачыў у полі жанчыну. Кінуў веласіпед, а сам сігануў да яе. Яшчэ на бягу падаў плашч і тая прыкрыла ім цэлы кошак малін. Выпрасталася, сказала неяк ціха, гледзячы ў вочы: - Я ўжо думала, што прападуць маліны. Мы цэлы дзень гнуліся, каб варэнне сварыць. Сын у мяне ў горадзе, на заводзе. Дождж ліў як з вядра. Жанчына і хлапчук стаялі і моклі, непрыкрытыя нічым, радаваліся, што не прападуць маліны. За кампанію мок і я. Стаяў і думаў пра маці, родную, бясконца дарагую маці, якая гатова аддаць усё, абы толькі прынесці хоць трошкі радасці дзецям.