вызначце граматычнае значэнне словазлучэнняў бывалі рэдка, едуць далёка, уранку пацяплела.
а) азначальныя;
б) дапаўняльныя;
в) акалічнасныя.
адзначце спалучэнні слоў, якія не з’яўляюцца словазлучэннямі.
а) чародкі асін;
б) самая смачная;
в) выходзіць павольна;
г) скончыўся дзень.
адзначце іменныя словазлучэнні.
а) роўнядзь вады;
б) шчаслівы ад поспеху;
в) вельмі хацелася;
г) атрымаў пяцерку.
адзначце словазлучэнні, у якіх словы звязаны сувяззю кіравання.
а) баяўся нечага;
б) спачатку не паверылі;
в) матчына ласка;
г) далёка ад горада.
выпішыце са сказа словазлучэнні, звязаныя сувяззю прымыкання. абазначце, якой часцінай мовы выражана залежнае слова: неба ўдзень ніжэй прыпадае, ціснецца да зямлі. (м. стральцоў)