Размещено 5 месяцев назад по предмету
Беларуская мова
от mialilavanda
Заданне 1. Знайдзіце парушэнні сінтаксічных нормаў. Патлумачце, з чым звязаны парушэнні: а) з няправільнай пабудовай словазлучэнняў; b) з няправільным спалучэннем дзейніка і выказніка; c) з неадпаведнасцю структуры пачатку і канца сказа; d) з памылковым спалучэннем аднародных членаў сказа; e) з ненарматыўным ужываннем дзеепрыметнікавых зваротаў; f) з няправільным ужываннем дзеепрыслоўных зваротаў; g) з неадпаведнай норме арганізацыі складаных сказаў.
І. 1) Музыку напісаў рэжысёр Кацярына Аверкава. 2) На гэты момант гісторыка-археалагічны помнік “Замкавая гара” не абсталяваная належным асвятленнем, з прычыны чаго правядзенне мерапрыемстваў у цёмны час сутак немагчымае. 3) Мы можам з дапамогай вакцыны пазнаёміць і падрыхтаваць да сустрэчы наш арганізм з новымі варыянтамі віруса грыпу. 4) У кітайскай кампаніі выказалі ўпэўненасць, што попыт на прадукцыю «Бабушкиной крынки», якая мае высокую якасць і канкурэнтаздольную цану, будзе высокім. 5) Сярод арганізацый прамысловасці, падпарадкаваных мясцовым саветам дэпутатаў, выканаўчым і распарадчым органам або ў якіх яны ажыццяўляюць кіраванне акцыямі (долямі ў статутных фондах) адзначана ААТ “Горкілён”. 6) Супрацоўнікі МНС заклікаюць насельніцтва быць вельмі асцярожнымі з агнём: не падпальваць сухую траву на палях і лясных палянах, не разводзіць вогнішчы на тарфяніках, не выкідваць непатушаныя недакуркі. 7) Прадстаўнікамі Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь 21 лютага правядуць асабісты прыём грамадзян у Магілёве. 8) Сувеніры і прысмакі прывезла намеснік Міністра аховы здароўя – галоўны санітарны ўрач Беларусі Наталля Жукава. 9) У магілёўскі Свята-Мікольскі жаночы манастыр вернуты выкрадзены абраз ХІХ стагоддзя. Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці Анастасія Лаўрыновіч. 10) Пастаноўку па творы Васіля Быкава будзе рабіць маладая рэжысёр, студэнтка Расійскага дзяржаўнага інстытута сцэнічных мастацтваў (Санкт-Пецярбург) Каміля Хусаінава. 11) Знак «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь» уручылі загадчыку аптэкай Ірыне Русаковіч. 12) у адпаведнасці з новай Інструкцыяй суб’ектам гаспадарання неабходна звяртацца за атрыманнем дазволаў на падаўжэнне тэрмінаў экспартных і імпартных знешнегандлёвых аперацый на тэрмін да аднаго года. 13) Творы і заяўкі дасылаюцца толькі на электронны адрас з пазнакай «Мост дружбы». 14) У Бабруйску прыступілі да кансервацыі і музеефікацыі рэшткаў сінагогі па вуліцы Чангарскай, якую плануюць завяршыць да 1 верасня бягучага года. 15) Пры выстаўленні адзнак журы не толькі звяртала ўвагу на змястоўнасць выступлення, але і на артыстызм кожнага ўдзельніка, уменне трымацца на сцэне, сюжэтную лінію і паўнату раскрыцця тэмы. 16) Ацэнка ступені сінхранізацыі спантанага дыхання пацыента і апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх распрацавана загадчыкам аддзяленнем анестэзіялогіі і рэанімацыі. 17) З 1 мая павялічыліся памеры дапамог на дзяцей, якія вылічваюцца з бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва. 18) Наведвальнікам кірмашу даецца магчымасць пазнаёміцца як з новымі гандлёвымі маркамі, так і купіць тавары вядомых брэндаў. 19) Пад’язджаючы да вёскі, нам трапляліся дубы і клёны. 20) Месцы, дзе сёння з’явіліся новыя дрэвы, ператворацца ў любімыя для нашых жыхароў, паколькі пасаджаныя з душэўнай цеплынёй.