profile
Размещено 4 года назад по предмету Беларуская мова от 304200422

Составить план по этому тексту крыничка

Можа, вы i не паверыце, што гэта ўсё праўда. Але цi так яно было, цi не так - спрачацца не буду. Скажу проста: гэтая крынiчка напэўна частавала сваёю вадою яшчэ вашых дзядоў-прадзедаў. Яе вада - найчысцейшыя слёзы веснавых хмарак, што ад узнiкнення свету ходзяць над зямлёю такiмi прыгожымi чародкамi. Яе беражкi - аксамiтныя межы, з-пад гэтых аксамiтаў ззяе золата жоўтых пяскоў.

А тыя землi, што ляжалi побач! Колькi хараства, колькi мудрага задумення было ў iх!

Не дзiва, што тут, каля крынiчкi, кiпела жыццё, бо кожнаму хацелася стаць блiжэй да вады, каб палюбавацца на сваё ўласнае хараство ў яе люстры, як гэта любiлi рабiць прыгожыя краскi. Другiм хацелася паслухаць цiкавую музыку, якую складалi дробненькiя хвалькi, скачучы з каменьчыка на каменьчык, трэцiя блукалi тут, каб крыху адпачыць у прахалодзе блiскучых хваль, чацвёртыя гарнулiся сюды - проста гледзячы на другiх.

Але крынiчка была такая скромная, такая сарамяжлiвая, што нават не зварачала ўвагi на сябе самую i нiколечкi не ганарылася сабою. Цякла i цякла сабе туды, куды несла яе нязнаная сiла, нават i не думаючы пра тое, якую важную ролю аб'яднання жыцця выконвала яна. А тая гара, што дала ёй пачатак жыцця, пазiрала на яе з любасцю i гордасцю мацi. Часамi яе жоўтыя камянiстыя схiлы асвятлялiся такою радасцю, такою ўсмешкаю здавалення, што ўсiм рабiлася лёгка, добра, цiха, мiрна. Найчасцей гэта здаралася тады, калi ўсё вакол пачынала абуджацца пасля ночы. З-за далёкiх рубяжоў зямлi, дзе неба так нiзка нахiляецца да яе, уздымалася залатая карона, яе агнявiстыя блiскучыя праменнi, як стрэлы, разляталiся па зямлi i па небе. Лясны жаваранак i салавейка ў цянiстых кустах старалiся навыперадкi павiтаць сонейка першымi, i песнi iх дрыжалi прыгожай музыкаю ў хвалях паветра цiхай ранiцы. I трудна было сказаць, хто з iх лепей спявае.

Але часы змянялiся i часамi нейкi смутак ахоплiваў гару. Тады яна агортвалася сiваю намёткаю i аб нечым моцна тужыла. Нiхто не ведаў, якiя прычыны засмучалi гэтую добрую горку. А гара-мацi, як вiдаць, думала аб далейшай долi свае дачкi. Чулае матчына сэрца адгадвала тое, чаго так часта не можа прадбачыць нават сталы розум, узбагачаны веданнем з'яў i ўмоў жыцця.

- Эх, дачушка, дачушка! - уздыхала гара.

- Чаго, матулечка, так цяжка ўздыхаеш? - пытала крынiчка.

- Эх, любачка! Ты яшчэ мала жывеш на свеце i шмат чаго не цямiш, блазнiца. А я, стоячы тут з незапомных часоў, навучылася бачыць тое, чаго не бачыш нi ты сама, нi гэтыя пышныя i крыху надзiманыя дубы, нi наогул усе большыя i меншыя тутэйшыя жыхары. Толькi людзi, i то не ўсе, а самыя сталыя, самыя разумныя з iх, што пiльна i пранiкнёна ўглядаюцца ў кнiгу жыцця зямлi, могуць трошкi разбiрацца ў гэтых справах.

- Што ж ты хочаш сказаць, матуля?

- Мiлая дачушка! Даўно я заўважаю, што ў зямлi дзеецца штось нядобрае. Чуе маё сэрца, што нейкая сiла рыхтуецца павясцi цябе па другой дарозе.

- А што можа рабiцца ў зямлi? - спытала здзiўленая i зацiкаўленая крынiчка. - Зямля такая спакойная, нерухомая, як быццам зусiм акамянела i застыла.

Слухалi травы, слухалi краскi, слухаў ракiтнiк i лазняк, птушкi, нават салавейка прыпынiў сваю песню i прыслухоўваўся да гэтай размовы. Усiм здавалася, што нiкога на свеце няма разумнейшага за крынiчку, бо аб такiх цiкавых i мудрых рэчах гаманiла з iмi яна! А тут i крынiчка шмат чаго не ведае. I ўсе замерлi - так уважлiва слухалi яны гэтую гаворку.

- Эх, неразумнае дзiцятка! - сказала гара. - Гэта толькi павярхоўнаму воку не вiдно нiчога. Зямля жыве, у яё жыццi многа-многа змен, толькi ж яны выяўляюцца так павольна, так непрыметна, i на першы погляд здаецца, што яна скончыла кола свайго iснавання.

  1. Ответ на вопрос
    Ответ на вопрос дан Аккаунт удален
    1. Хараство крынічкі. 
    2. Кіпучае жыццё вакол крынічкі. 
    3. Сціпласць крынічкі. 
    4. Гонар маці за сваю дачку. 
    5. Незразумелы смутак маці.
    6. Матуля павучае дачку, што штось нядобрае дзеецца ў зямлі. 
    7. Усе слухаюць размову маці з дачкой. 
    8. Гара-маці кажа, што зямля жыве.
Не тот ответ на вопрос, который вам нужен?
Найди верный ответ
Самые новые вопросы
tegysigalpa2012
Русский язык - 5 лет назад

Помогите решить тест по русскому языку тест по русскому языку «местоимение. разряды местоимений» для 6 класса 1. укажите личное местоимение: 1) некто 2) вас 3) ни с кем 4) собой 2. укажите относительное местоимение: 1) кто-либо 2) некоторый 3) кто 4) нам 3. укажите вопросительное местоимение: 1) кем-нибудь 2) кем 3) себе 4) никакой 4. укажите определительное местоимение: 1) наш 2) который 3) некий 4) каждый 5. укажите возвратное местоимение: 1) свой 2) чей 3) сам 4) себя 6. найдите указательное местоимение: 1) твой 2) какой 3) тот 4) их 7. найдите притяжательное местоимение: 1) самый 2) моего 3) иной 4) ничей 8. укажите неопределённое местоимение: 1) весь 2) какой-нибудь 3) любой 4) этот 9. укажите вопросительное местоимение: 1) сколько 2) кое-что 3) она 4) нами 10. в каком варианте ответа выделенное слово является притяжательным местоимением? 1) увидел их 2) её нет дома 3) её тетрадь 4) их не спросили

Информация

Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.