profile
Размещено 5 лет назад по предмету История от sonik49

Доклад на тему "Вітаут у гісторыі"(на белорусском языке*)

  1. Ответ на вопрос
    Ответ на вопрос дан otimchak
    Вітаўт–Аляксандр Кейстутавіч (~1350 — 27 кастрычніка 1430), князь гарадзенскі, князь троцкі, вялікі князь літоўскі (1392—1430). Сын Кейстута.Пасля Крэўскай уніі (1387) Вітаўт узначаліў групоўку феадалаў ВКЛ, якія былі супраць уніі з Польшчай. З дапамогай Ордэна ён спрабаваў скінуць намесніка Ягайлы ў ВКЛ — свайго стрыечнага брата Скіргайлу, і заняць вялікакняжацкі сталец. Для дасягнення сваіх мэтаў двойчы (1384, 1389) перадаваў Тэўтонскаму ордэну Жамойць. У выніку гэтай барацьбы паміж ім і Ягайлам было заключана кампраміснае Востраўскае пагадненне (1392), паводле якога была прызнана фактыная вярхоўная ўлада Вітаўта ў ВКЛ, але Ягайла дэ-юрэ захоўваў тытул вялікага князя літоўскага.Вітаўт праводзіў палітыку цэнтралізацыі дзяржавы і ўмацавання велікакняжацкай улады. Вёў актыўную знешнюю палітыку. Падчас Вітаўта ВКЛ працягвала падтрымліваць Цвярское і Разанскае вялікія княствы супраць Масквы. У 1395 уключыў у склад ВКЛ Смаленскае княства. Вёў пастаянную барацьбу супраць татар, ачысціў ад іх усю тэрыторыю паміжДняпром і Азоўскім морам, але ў 1399 пацярпеў паразу ад тамерланаўскага палкаводца Эдыгея ў бітве на Ворскле, у выніку сарваліся яго планы панавання над усімі землямі колішняй Русі. Нягледзячы на гэта, Вітаўт захаваў кантроль ВКЛ над Паўночным Прычарнамор’ем.У 1401 падпісаў Віленска-Радамскую унію, паводле якой дэ-юрэ атрымліваў вялікакняжацкі тытул, а ВКЛ прызнавался роўным з Польшчай суб'ектам міжнароднага права. У выніку стаяння на Угры (1408) вызначыў усходнюю мяжу ВКЛ па рэках Угра і Ака. У бітве пры Грунвальдзе (1410)узначальваў войскі ВКЛ. У 1413 падпісаў Гарадзельскую унію, якая дэ-юрэ давала каталікам перавагі ў заняцці дзяржаўных пасад, але дэ-факта Вітаўт прызначаў на пасады гледзячы толькі на сваё ўласнае меркаванне. Заснаваў у ВКЛ праваслаўную мітраполію незалежную ад маскоўскай, першым мітрапалітам якой на Новагародскім саборы быў абраны Рыгор Цамблак. Падчас Вітаўта ў 1420 Віцебск, Полацк і Вільню наведаў Геранім Пражскі - паплечнік Яна Гуса. У 1422 у Чэхію прыбыў намеснік ВітаўтаЖыгімонт Карыбутавіч з 5-тысячным войскам, такім чынам Вітаўт змагаўся за вяртанне Жамойці. Паводле Мельніцкага дагавора (1422) Ордэн перадаў Жамойць Вітаўту ў пажыццёвае валоданне.Падчас Вітаўта ВКЛ дасягнула найбольшай магутнасці і памераў: ад пскоўскай мяжы да Чорнага мора і ад Акі і Курска да Галіцыі. Вітаўт двойчы адмаўляўся прыняць каралеўскі тытул, нарэшце ў 1429 згадзіўся на гэта і на 1430 была прымеркаваная яго каранацыя, але ён памёр напярададні яе, калі ўжо сабраліся госці з усёй Еўропы, бо быў ужо вельмі стары. Пасля смерці Вітаўта вялікім князем быў абраны Свідрыгайла, які канчаткова разарваў унію з Польшчай.
Не тот ответ на вопрос, который вам нужен?
Найди верный ответ
Самые новые вопросы
tegysigalpa2012
Русский язык - 6 лет назад

Помогите решить тест по русскому языку тест по русскому языку «местоимение. разряды местоимений» для 6 класса 1. укажите личное местоимение: 1) некто 2) вас 3) ни с кем 4) собой 2. укажите относительное местоимение: 1) кто-либо 2) некоторый 3) кто 4) нам 3. укажите вопросительное местоимение: 1) кем-нибудь 2) кем 3) себе 4) никакой 4. укажите определительное местоимение: 1) наш 2) который 3) некий 4) каждый 5. укажите возвратное местоимение: 1) свой 2) чей 3) сам 4) себя 6. найдите указательное местоимение: 1) твой 2) какой 3) тот 4) их 7. найдите притяжательное местоимение: 1) самый 2) моего 3) иной 4) ничей 8. укажите неопределённое местоимение: 1) весь 2) какой-нибудь 3) любой 4) этот 9. укажите вопросительное местоимение: 1) сколько 2) кое-что 3) она 4) нами 10. в каком варианте ответа выделенное слово является притяжательным местоимением? 1) увидел их 2) её нет дома 3) её тетрадь 4) их не спросили

Информация

Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.