profile
Размещено 6 лет назад по предмету Обществознание от are

Сачыненне "сэнс майго жыцця"

  1. Ответ на вопрос
    Ответ на вопрос дан 1Sanёk1

    Здаецца мне, што гэта філасофскае пытанне хвалявала вельмі многіх людзей у розныя часы і не адзін раз. Мы ўсе нараджаемся, каб пакінуць пасля сябе след, каб пражыць жыццё недарэмна.
    Перад кожным чалавекам, калі ён толькі пачынае самастойныя крокі ў жыцці, паўстае пытанне, якімі маральнымі нормамі кіравацца ў сваіх паводзінах, да якой мэты імкнуцца. Адны выбіраюць самы просты і найлягчэйшы шлях — прыстасаванне. Другіх, наадварот, вабяць магчымасці самой дзейнасці. Для такіх людзей жыцце мае сэнс і прывабнасць толькі тады, калі чалавек стварае ценкія матэрыяльныя і духоўныя каштоўнасці, робіць карыснае людзям. На ўспамін прыходзіць мой дзядуля. Гэта высокі, магутны волат з сівой і вялікай, як у народнага гусляра, барадой. І да сённяшняга часу ён застаўся такім жа рамантыкам-летуценнікам, заўсёды даверлівы да людзей, здольны на ласку адказваць ласкай, на дружбу — дружбай. Усё сваё жыццё дзядуля імкнуўся не заставацца ў даўгу: калі хто-небудзь рабіў яму паслугу, то імкнуўся аддзячыць у дзесяць разоў болыпай ласкай. Ніколі не пройдзе ён міма знаёмага чалавека, каб не сказаць яму прыемнага слова, падбадзёрыць, выклікаць упэўненасць у сваіх сілах. Не адзін раз дарагі мне чалавек падтрымліваў у цяжкія хвіліны і мяне. Мой дзядуля — вялікі працаўнік, з пашанай ён ставіцца да сумленнай працы людзей, падтрымлівае іх добрыя намаганні, асуджае тых, хто імкнецца лёгка і весела жыць, зкарыстаючыся працай іншых.
    За сваё працоўнае жыццё дзядуля пабываў у розных краінах свету, але кожны раз яго цягнула туды, дзе ён нарадзіўся. Вырасшы на ўлонні цудоўнай, маляўнічай беларускай прыроды, дзядуля ўлюбёны ў яе ўсё жыццё. Ён захапляецца красой навакольных прастораў, якія напаўняюць жыццё светлымі фарбамі, вучыць і нас, сваіх унукаў, берагчы і шанаваць родную прыроду.
    А яшчэ ад дзядулі я пачула, чым з'яўляецца для чалавека Радзіма. Радзіма — гэта і добрыя людзі, з якімі ўступаеш у жыццё, дзеля якіх гатовы на ўсё самае слаўнае і цяжкае — нават на смерць, і сонца над галавой, і паветра, якім дыхаёш, і мова, якую даў мой народ, і песня, што засталася ад прадзедаў, і легендарныя гераічныя справы нашых дзядоў, і тая светлая дарога, па якой мне ісці ў будучае. І першым маім правадніком па гэтай дарозе стаў самы чалавечны чалавек — мой дзядуля.
    Думаю, калі б на зямлі такіх людзей была абсалютная большасць, то жылі б мы сапраўды ўдумна, з адчуваннем і веданнем, што такое Бог, сумленне, дабро і зло, святло і цемра, дзе наш паратунак і куды вядуць чалавека і ўсё чалавецтва жыццёвыя дарогі.

Не тот ответ на вопрос, который вам нужен?
Найди верный ответ
Самые новые вопросы
tegysigalpa2012
Русский язык - 6 лет назад

Помогите решить тест по русскому языку тест по русскому языку «местоимение. разряды местоимений» для 6 класса 1. укажите личное местоимение: 1) некто 2) вас 3) ни с кем 4) собой 2. укажите относительное местоимение: 1) кто-либо 2) некоторый 3) кто 4) нам 3. укажите вопросительное местоимение: 1) кем-нибудь 2) кем 3) себе 4) никакой 4. укажите определительное местоимение: 1) наш 2) который 3) некий 4) каждый 5. укажите возвратное местоимение: 1) свой 2) чей 3) сам 4) себя 6. найдите указательное местоимение: 1) твой 2) какой 3) тот 4) их 7. найдите притяжательное местоимение: 1) самый 2) моего 3) иной 4) ничей 8. укажите неопределённое местоимение: 1) весь 2) какой-нибудь 3) любой 4) этот 9. укажите вопросительное местоимение: 1) сколько 2) кое-что 3) она 4) нами 10. в каком варианте ответа выделенное слово является притяжательным местоимением? 1) увидел их 2) её нет дома 3) её тетрадь 4) их не спросили

Информация

Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.