Размещено 2 года назад по предмету
Беларуская мова
от zlomshik101
1. Лексічнае значэнне вызначана няправільна ў словах:
1) летась — ‘у мінулым годзе, год таму назад’;
2) сукупны — ‘аб’яднаны, сумесны, агульны’;
3) ліпень — ‘шосты месяц каляндарнага года’;
4) тара — ‘тое, у чым захоўваецца або перавозіцца тавар’;
5) салярый — ‘месца, дзе здабываюць соль’.
2. Укажыце адназначныя словы:
1) аснова; 4) суфікс;
2) прыстаўка; 5) канчатак.
3) корань;
3. Адзначце нумары сказаў, у якіх выдзеленыя словы ўжыты ў пераносным
значэнні:
1) Яго знешні выгляд быў бездакорны.
2) Святлана Сяргееўна ўсё жыццё працавала на ніве навукі.
3) Людзі пачалі будаваць новае жыццё.
4) Вокны хаты выходзяць на поўдзень.
5) На паліцы стаяла нізкапробная літаратура.
4. Адзначце прыклады, у якіх словы з’яўляюцца амонімамі:
1) бокс (стрыжка) — бокс (від спорту);
2) алмаз (камень незвычайнай цвёрдасці) — алмаз (прылада, каб
рэзаць шкло);
3) вянок (з кветак) — вянок (рад бярвення ў зрубе);
4) лёс (доля) — лёс (горная парода);
5) стол (драўляны) — стол (дыетычны).
5. Укажыце рады, у якіх усе словы з’яўляюцца сінонімамі:
1) настойлівы, напорысты, упарты, валявы;
2) прамоўца, аратар, красамоўца, пустаслоў;
3) даверлівы, прастадушны, кемлівы, наіўны;
4) упасці, паваліцца, рухнуць, шлёпнуцца;
5) раздарожжа, скрыжаванне, развілка, ростань.
6. Беларускія сінонімы да іншамоўных слоў падабраны няправільна ў парах:
1) індустрыяльны — прамысловы;
2) папулярны — вядомы;
3) арыгінальны — самабытны;
4) гарманічны — правільны;
5) камунікабельны — размоўны.
7. Адзначце пары слоў, якія не з’яўляюцца антонімамі:
1) прыліпнуць — адарвацца; 4) здабытак — страта;
2) родны — суседскі; 5) гаварыць — балбатаць.
3) спагада — жорсткасць;
8. Укажыце пары спалучэнняў слоў, у якіх ужыты амонімы:
1) кіравацца асабістым матывам — песня з вясёлым матывам;
2) пуховая падушка — падушка механізма;
3) сухі клімат — сухі пералік фактаў;
4) ліпавы мёд — ліпавы дакумент;
5) загадаў выканаць заданне — загадаў загадку.
9. З’яўляюцца міжмоўнымі амонімамі (у беларускай і рускай мовах маюць
рознае лексічнае значэнне) словы:
1) пуд; 4) склон;
2) плот; 5) поле.
3) краска;
10. Адзначце словазлучэнні з няправільным спалучэннем слоў:
1) адукацыйная ўстанова; 4) ледніковы перыяд;
2) адукаваная праграма; 5) ледзяная вада.
3) ледзяны каток;