Размещено 2 года назад по предмету
Беларуская мова
от zlomshik101
11. Маўленчыя памылкі дапушчаны ў сказах:
1) Перад слухачамі выступіў дыпламант Міжнароднага конкурсу
піяністаў.
2) Качка выбралася на пясочную выспу.
3) Грыбы ў сасновым маладзіку яшчэ не раслі.
4) Мужчына скардзіўся на моцны боль у каленчатым суставе.
5) Гаспадыня пераліла квас у ёмісты гладыш.
12. Значэнне ‘вельмі многа’ маюць фразеалагізмы:
1) у кожнай кішэні па жмені; 4) як на Дзяды;
2) як старой бабе сесці; 5) хоць гаць гаці.
3) з жабіны прыгаршчы;
13. Значэнне фразеалагізма прыведзена няпра вільна:
1) як карова языком злізала — ‘раптам знікнуць’;
2) жаваць жвачку — ‘гаварыць вельмі хутка, пераскокваючы
з аднаго на другое’;
3) заткнуць рот — ‘прымусіць каго-небудзь замоўкнуць’;
4) хоць касой касі — ‘вельмі вялікі’;
5) галава і два вухі — ‘нездагадлівы, праставаты чалавек’.
14. Адзначце сінанімічныя пары фразеалагізмаў:
1) вомегам вылазіць — у момант вока;
2) як горкая рэдзька — як агнём апякло;
3) за адзін прысест — адным махам;
4) як апошняе ў печ усыпаўшы — як мыла з’еўшы;
5) лахі пад пахі — шапку ў ахапку.
15. У якасці свабодных спалучэнняў могуць ужывацца фразеалагізмы:
1) даць лейцы ў рукі; 4) есці вачыма;
2) мала кашы з’еў; 5) скінуць з плячэй.
3) выходзіць з сябе;
16. Перакладзіце з рускай мовы на беларускую словазлучэнне резьба подереву адным словам.
17. Якімі словамі-амонімамі называюць: 1) месяц каляндарнага года; 2) загусцелую ежу з мяснога або рыбнага навару з кавалачкамі мяса, рыбы?
18. Знайдзіце ў сказе маўленчую памылку і запішыце слова, неабходнае
па сэнсе (у пачатковай форме):
Віктар з маленства займаўся спартыўнай грэбляй.
19. Устанавіце адпаведнасць паміж фразеалагізмамі і іх значэннямі (напрыклад, 1 — а):
1) ні семя ні емя
2) ні ў кола ні ў мяла
3) ні жывы ні мёртвы
4) ні села ні пала
5) ні многа ні мала
а) ‘у стане вялікага страху’
б) ‘зусім няма нічога есці’
в) ‘якраз столькі, колькі трэба’
г) ‘пра няўмелага, няздатнага чалавека’
д) ‘неспадзявана, нечакана і без якіхнебудзь падстаў’
20. Выпішыце з тэксту:
а) слова, што мае значэнне ‘прыстасаванне, на якое падвешваецца
кудзеля пры прадзенні’;
б) фразеалагізм;
в) сінонім да слова спадцішка.
Управіўшыся дома, перад полуднем збіраліся дзяўчаты: прыносілі
абвязаныя хусткамі пра´сніцы з тоўстаю кудзеляю — іхнія калаўроткі
стаялі ў Корсакавай хаце яшчэ з учарашняе раніцы... Але пра´дзіва
не было — дзень перад Калядамі малы, як у зайца хвост, а на ша´рай*
гадзіне прыходзілі хлопцы, падсаджваліся да кудзельніц, неўпрыкметку скідалі з калаўроткаў шнуры´, адбіралі лёгкія і голыя яшчэ
ве рацёны (В. Адамчык).